Яшчэ адно графіці ў Віцебску зафарбавалі. На яго месцы з'явіцца Васіль Быкаў
Многія (калі не ўсе) у Віцебску і за яго межамі ведаюць каманду вулічных мастакоў #YouFeelMySkill. Хлопцы паспелі зрабіць лепш і ўпрыгожыць ўжо не адзін будынак і нават не адзін горад.
![dsc_0865.jpg dsc_0865.jpg](/img/v1/images/dsc_0865.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння хлопцы зафарбавалі графіці Нэёт Догга (Маскоўскі, 7). «Нарэшце-то выйшлі размяцца і абнавіць старую сценачку» — так яны пракаментавалі пачатак працы.
Vitebsk.biz адным з першых убачыў і паказвае вам, што для Віцебска падрыхтавалі мастакі Глеб і Ян.
Усяго пара гадзін сышла ў хлопцаў, каб зафарбаваць партрэт рэпера і прыступіць да партрэтызацыі аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў 20-га стагоддзя Васіля Быкава.
Самі хлопцы не без усмешкі ўзгадалі, што тры гады таму ў Мінску ў іх былі рознагалоссі з міліцыяй з-за таго, што яны напісалі партрэт Быкава на адной з трансфарматарных будак сталіцы.
— Паглядзім, што будзе ў Віцебску, — сказалі яны.
На думку мастакоў, Васіль Быкаў як ніхто заслугоўвае свайго партрэта за яго творы, праўду і ўсё тое, што ён зрабіў для Беларусі і прынёс у літаратуру.
— Праз пару дзён графіці будзе канчаткова гатова, — запэўнілі мастакі. — Вобраз ужо створаны, засталася дапрацоўка і дэталі. Цытата таксама будзе, а вось якая — пакуль сакрэт.
Хочацца адзначыць, што партрэт народнага пісьменніка пазнаюць. Даведаўся як мінімум адзін мінак — гэта не можа не радаваць. А пакуль працэс стварэння прыцягвае позіркі дзяцей з навакольных двароў і цікаўных мінакоў.
Паводле vitebsk.biz