Каля мінскай ратушы зноў прагучаў джаз (фота)

На сталічнай Плошчы Свабоды 23 чэрвеня ў чарговы раз распачаліся «Джазавыя вечары». Ужо некалькі гадоў на сцэне ля ратушы выступаюць беларускія і сусветныя джазмены і джазвумен.

dzazavyja_veczary__pavel_aksinovicz____20__logo.jpg

Сёлета такія музычныя вечары адкрыў трамбаніст Ілля Кісялаў з пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёну, гадаванец мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў. Хлопчык ужо з’яўляецца прызёрам беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў.
На 2.5 гадзіны сваё майстэрства для гледачоў у суправажэнні Premier Orchestra паказвалі Алекс Сіпягін – труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў – саксафон (Германія), Уладзімір Міхновіч – саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын – трамбон (Расія – Беларусь). Акрамя іх выступілі Жаандэр Сантас – вакал, гітара (Бразілія) і Minimal Groove Band (Беларусь).
«Джазавыя вечары» у гэтым годзе будуць адбывацца штосуботу да 7 ліпеня з 20.30 да 23.00, уваход вольны. Другі канцэрт, 27 чэрвеня, будзе з удзелам ClausReichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), Квартэта Паўла Арлова (Беларусь-Расія). А на трэцім вечары чакае гледачоў: CameliaBen Naceur Trio (Францыя), Сіван Арбель – вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), Джаз-трыа Яўгеніі Лятун (Беларусь).