У Моўчадзі знішчылі стары млын і высеклі дрэвы на царкоўным цвінтары
У вёсцы Моўчадзь, што знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Баранавічах, вынішчылі ўсе старыя дрэвы на царкоўным цвінтары.
Пра тое, што адбылося ў мястэчку, паведамілі ў тэлеграм-канале Спадчына і змясцілі фатаздымкі руйнавання.
На цвінтары царквы Свята-Петра-Паўлаўскай, збудаванай у 1869–1873 гадах, знішчылі старыя дрэвы. Жывапісны ўтульны куточак старога мястэчка знік незваротна.
Свята-Петра-Паўлаўская царква, узведзеная ў 1869—1873 гадах паводле тыпавога праекту, які быў дапрацаваны і «прывязаны» архітэктарам Мікалаем Ціхвінскім, дагэтуль не мае ахоўнага статусу. Таму немагчыма было ўсталяваць зону аховы ландшафту і заканадаўча абараніць дрэвы, адзначае Спадчына.
Ад старога млына застаўся толькі друз.