У Варшаве пройдзе фестываль «Грай» у падтрымку пацярпелых ад рэжыму беларускіх музыкантаў
«Грай» — дабрачынны фэст з такой назвай пройдзе 3 верасня на беразе Віслы ў Варшаве. Яго мэта — падтрымаць беларускіх музыкаў, якія пацярпелі ад рэжыму: частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіравана ў дапамогу творцам.
У праграме фэсту: Лявон Вольскі, Юры Стыльскi («Дай Дарогу»), Наста
Шпакоўская (NAKA),
Аляксандр Памiдораў,
Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki), Atesta.
Вядоўца канцэрту — Марына Савіцкая.
«Падчас "Грай" можна будзе напісаць лісты палітвязням,
пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце
(карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай
сімволікай і г.д.)», — абяцаюць арганізатары падзеі — Беларускі Моладзевы Хаб і
кампанія Wild Beat sound.
Музычны праект гэтаксама ўключае ў сябе і працу вольнай
сцэны, на якой да асноўнай праграмы зайграюць маладыя беларускія выканаўцы. На
сёння вядомы імёны наступных выступоўцаў: Marny Los, Саша Васілеўская, Юстына і Бартосікі, Znak Stop, Graphotype, 23:34 Music Band.
«Вашыя сродкі дапамогуць тым, хто змагаўся і працягвае тое
рабіць дзеля нашай агульнай свабоды», — звяртаюцца да ўсіх арганізатары.
Месца правядзення дабрачыннага open-air фестывалю : «Puerto Mexicana»
(Wał Miedzeszyński, 407).