У Беларусі прапануюць праводзіць Ноч музеяў чатыры разы на год

Ноч музеяў у Беларусі прапануюць праводзіць чатыры разы на год. З такой ініцыятывай выступіў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Ён лічыць, што трэба адыходзіць ад еўрапейскай традыцыі правядзення ночы музеяў толькі адзін раз на год — у маі.



noch_muzieiev_v_minskie_chast_piervaia.png

«Хочацца, каб гэтае свята мела нейкі нацыянальны фармат, — кажа Пракапцоў у каментары газеце «СБ. Беларусь сегодня». — Напрыклад, можна праводзіць ноч музеяў вясной, летам, восенню і зімой. Лічу дарэчным гэта было б рабіць у верасні на Дзень горада, на Каляды і, магчыма, у купальскую ноч».

Уладзімір Пракапцоў кажа, што да такой ідэі яго падштурхнуў штогадовы ажыятаж сярод наведвальнікаў. Нагадаем, ноч музеяў адбудзецца 16 мая.

Еўрарадыё