У Белдзяржфілармоніі канцэртам ушанавалі памяць Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна

У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага», прысьвечанага памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.



4c6017f9_dbce_4fb2_b6f4_628b0c2a655d_w640_r1_s.jpg

Галоўным удзельнікам канцэрту стаў Нацыянальны народны аркестар імя Жыновіча, а аўтарам праекту — галоўны дырыжор аркестру Міхаіл Казінец.

Ушанаваць памяць двух вялікіх паэтаў прыйшлі іх сваякі і родныя, многія вядомыя паэты, палітыкі, грамадскія актывісты і аматары творчасці.

Вядомыя і папулярныя песні, напісаныя на словы паэтаў выконвалі салісты Белдзяржфілармоніі і іншыя спевакі, а ў залі прысутнічалі многія аўтары музыкі гэтых песняў.

Праз увесь канцэрт гучалі запісы вершаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна ў выкананні аўтараў.

Першым выступіў спявак Зміцер Вайцюшкевіч, які адразу ж атрымаў авацыі. Цёпла гледачы віталі і іншых артыстаў, а «Завіруху» спявала амаль уся напоўненая гледачамі заля.

Паэт Уладзімер Някляеў гэтак сказаў пра свае ўражанні журналістам Свабоды: «У памкненні быць Беларуссю, у надзеі, што гэта станецца, заля была адзіная з артыстамі. І адзіная будучыня, якая абавязкова станецца — за Бураўкіным і за Барадуліным».

gdb.rferl.org__c0db944a_9587_4_39f8fac3545a60d300be92f2a42f58a1.jpeg

Выступае Зміцер Вайцюшкевіч.

gdb.rferl.org__bb9a9470_4ccf_4_d35c22ab2c2ba9b7132ac5e683ffe5b2.jpeg


gdb.rferl.org__feac0a50_6bea_4_642886baa822e9a3ebc10d17392c1353.jpeg


gdb.rferl.org__187e30cf_f9b9_4_b01c556dadbc20aab5ec8c8157618345.jpeg

Зінаіда Бандарэнка на канцэрце

gdb.rferl.org__9716b942_2d1b_4_184eeea2fb86fba5f3fa9ed2d8b05ff6.jpeg

Удава Генадзя Бураўкіна Юлія і былая кандыдатка ў прэзідэнты Тацяна Караткевіч

gdb.rferl.org__8f94fdaa_555f_4_0d35a43391be47ab486ebb34f06e9d51.jpeg

У цэнтры — унук Якуба Коласа Георгій Міцкевіч

gdb.rferl.org__ecce3d19_5ab0_4_b5d57db99d137bf8b03f0b164b9adb4d.jpeg

Уладзімер Някляеў

gdb.rferl.org__15545694_8a60_4_e46355044e18d6746cdcfb26737bcd42.jpeg


gdb.rferl.org__aa6ffeb9_3524_4_a4523ab816e9972793388c7514e1a59d.jpeg


gdb.rferl.org__a1ee882c_15e2_4_1fea974d39464d0b5b189d59eb6050a6.jpeg


gdb.rferl.org__2ad50591_16c3_4_df9c45cf1742b1af2506f2f1ba6cd608.jpeg


gdb.rferl.org__71eac363_13e0_4_d1005bf6e8c0b97b149610ecdba9be53.jpeg


Галіна Абакунчык, Радыё Свабода