У Чэрвені будзе ўстаноўлены помнік-бюст Станіславу Манюшку

У Чэрвені будзе ўстаноўлены помнік-бюст Станіславу Манюшку, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.



250.jpg

Эскізны праект распрацоўваецца маладым беларускім скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам. Работа па стварэнні помніка-бюста сусветна вядомаму кампазітару, заснавальніку нацыянальнай класічнай оперы і камернай вакальнай лірыкі вядзецца па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Чэрвеньскага райвыканкама.


Стварэнне помніка-бюста Станіславу Манюшку будзе ажыццёўлена за кошт сродкаў Міністэрства культуры, паведамляе прэс-служба.

Сяргей Пульша, БелаПАН