У “Галерэі Ў” адбудзецца адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт

6 сакавіка у “Галерэі Ў  Лятучы ўніверсітэт і Беларуская філасофская прастора прэзентуюць “Універсітэт: дыскусія пра падмуркі. Падставай для абмеркавання і крытыкі стаў выхад у студзені 2012 года кнігі Уладзіміра Мацкевіча і Паўла Баркоўскага «Універсітэт: дыскусія пра падмуркі». Гэта першая кніга ў кніжнай серыі Лятучага ўніверсітэта "Universitas Ludens".



0ef41260a5b096182ee7e45b942cd46d.jpg

6 сакавіка у “Галерэі Ў  Лятучы ўніверсітэт і Беларуская філасофская прастора прэзентуюць “Універсітэт: дыскусія пра падмуркі.

Падставай для абмеркавання і крытыкі стаў выхад у студзені 2012 года кнігі Уладзіміра Мацкевіча і Паўла Баркоўскага «Універсітэт: дыскусія пра падмуркі». Гэта першая кніга ў кніжнай серыі Лятучага ўніверсітэта "Universitas Ludens".


Сабраныя пад адной вокладкай тэксты двух філосафаў прадстаўляюць два розныя погляды, якія задаюць рух да пошуку адказу на пытанне: "Якім быць сучаснаму Універсітэту ў Беларусі?". Аўтары дзеляцца не толькі сваімі разважаннямі пра ідэю Універсітэта, але і прапануюць хады і рашэнні па яго рэалізацыі ў Беларусі. Змест кнігі задае шэраг тэм і пытанняў, палемічных па сваёй сутнасці, якія патрабуюць крытыкі і абмеркавання з боку тых, хто зацікаўлены ў ажыццяўленні ідэі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі.


У рамках дыскусіі плануецца абмеркаваць:
• будучыню універсітэцкай адукацыі ў святле актуальных яго рэформаў у Беларусі;
• неабходнасць стварэння адукацыйнага і навуковага цэнтра ў Беларусі як адказу на выклікі і праблемы сучаснага грамадства;
• жыццяздольнасць спалучэння класічных элементаў універсітэцкай мадэлі з інаватыўнымі, якія прэтэндуюць на рэалізацыю новага эканоміка-інфармацыйнага ўкладу;
• сумяшчальнасць элітарнага і эгалітарнага падыходаў у рамках універсітэта.

Разам з аўтарамі кнігі пра падмуркі ўніверсітэта дыскутуюць: Андрэй Лаўрухін (Дэпартамент філасофіі ЕГУ), Міхаіл Гусакоўскі (Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ), Дзмітрый Карпіевіч (Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы), Мікалай Сямёнаў (Інстытут тэалогіі БДУ). Вядучы — незалежны эксперт Уладзімір Дунаеў.


6 сакавіка, 18.00, “Галерэя Ў: пр-т Незалежнасці, 37 а 


On-line трансляцыя дыскусіі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=430


Запрашаем  усіх зацікаўленых!