У Лучаі прайшоў фэст памяці Святога Андрэя Баболі (фота)

У Лучаі Пастаўскага раёна маліліся за Беларусь. Там прайшоў фэст з нагоды ўспаміну беларускага пакутнікаАндрэя Баболі. 



luchaj.jpg

"Ён скончыў жыццё ў страшэнных пакутак, — кажа ксёндз Марат Казлоўскі, — але не адрокся ад сваёй ідэі еднасці хрысціян". За свае перакананні яго забілі ў Янаве Палескім, зараз горад Іванава Берасцейскай вобласці.

Ксёндз Марат Казлоўскі:

— Андрэй Баболя — апостал еднасці, для якога не важна было хто ты — татарын, мусульманін, казак, рускі, беларус, паляк, немец. Ён ідзе слова Божае абвяшчаць. Бог для ўсіх. Для Бога няма розніцы яўрэй ты, ці паляк. Для яго галоўнае, што ты чалавек. Менавіта ён і стаў святым, таму што меў мужнасць пайсці да кожнага чалавека і нават да таго, хто не хацеў яго слухаць.

Падчас Імшы прагучала паэма Янкі Купалы, прысвечаная Андрэю Баболі.

Пасля Імшы адбыўся канцэрт гурта "Laudans", а таксама выступалі госці з Шаркаўшчыны і Паставаў.

 

luchaj-1.jpg

luchaj-2.jpg

luchaj-3.jpg

luchaj-4.jpg

luchaj-5.jpg

luchaj-6.jpg

luchaj-7.jpg

luchaj-9.jpg

luchaj-10.jpg

luchal-8.jpg

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтаркі