У Мінску праходзіць другі адкрыты чэмпіянат Беларусі па прафесійнай фларыстыцы "Васільковая карона"

У Цэнтральным батанічным садзе 16 і 17 мая праходзіць другі адкрыты чэмпіянат Беларусі па прафесійнай фларыстыцы "Васільковая карона". 



Тэма спаборніцтваў: "Вобразы. Эмоцыі. Асацыяцыі", паведаміла БелаПАН арганізатар чэмпіянату Юлія Багдасар'ян.


"Наведнікаў чакаюць лаўкі, аформленыя з дапамогай прыродных матэрыялаў як арт-аб'екты. Гэта адно з заданняў конкурсу для ўдзельнікаў. На лаўках можна будзе зрабіць цікавыя фотасэты і напоўніць сваю душу і сэрца станоўчымі эмоцыямі", — сказала яна.

Яшчэ два заданні конкурсу — стварыць з кветак сэрца і прыдумаць "букет для зоркі", зазначыла Багдасар'ян. "На цырымоніі ўзнагароджання і закрыцця чэмпіянату гэтыя букеты ў імправізаваным дэфіле прадэманструюць зоркі беларускай эстрады і тэлебачання", — дадала яна.


Сёлета ў чэмпіянаце бяруць удзел восем фларыстаў, сярод іх прадстаўнікі Эстоніі, Расіі і Беларусі.


Удзельніца спаборніцтваў ад сайта Eflora.by (Мінск) Таццяна Шут заўважыла, што "атмасфера на чэмпіянаце вельмі добрая, мерапрыемства даволі вясёлае, драйвовае, і тут прыемна знаходзіцца". Таццяна стварае арт-аб'ект — лася, які сядзіць на лаўцы. Паводле яе слоў, сёлета на конкурс прыехалі даволі моцныя фларысты.


У судзейскую калегію чэмпіянату ўвайшлі вядомыя фларысты Наталля Міхалёва (Талін), Вольга Шувалева (Талін) і Сяргей Карпунін (Масква).
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН