У Паставах пройдзе фестываль арганнай музыкі
Другі музычны фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» праходзіць у рэгіёне 8-9 лістапада.
Фестываль адкрываецца сёння канцэртам арганнай музыкі ў касцёле Святога Антонія Падуанскага Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах. Тут жа на наступны дзень адбудзецца
закрыццё.
Агулам фестываль захавае камерны фармат, на працягу двух дзён канцэрты пройдуць у касцёлах у Паставах, вёсцы Лучай, аграгарадках Лынтупы і Камаі. У апошнім, дарэчы, знаходзіцца 100-гадовы
орган.
Слухачоў чакае выступ саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Ігара Алоўнікава. Таксама ў канцэртах удзельнічаюць выкладчыца Мінскага
дзяржаўнага каледжа мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Мікалаева, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Падгайская, лаўрэат
міжнародных конкурсаў Віталь Дарашук.
Вядучая — дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Савіцкая.
Арганізатарам выступае райвыканкам пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, парафіі касцёла Святога Антонія Падуанскага.
Першы фестываль арганнай музыкі ў Паставах адбыўся ў кастрычніку мінулага года.
БелТА