У сядзібе Дзеда Мароза адкрыты навагодні сезон

Беларуская чыгунка адкрывае навагодні турыстычны маршрут у маёнтак Дзеда Мароза. Сёння адбудзецца першы рэйс. Адправіцца ў Белавежскую пушчу можна з Мінска з перасадкай у Брэсце. Да абласнога цэнтра турысты едуць цягніком у спецыяльным святочным вагоне, а затым на аўтобусе да Белавежскай пушчы. У нацыянальным парку госці правядуць адзін дзень.
 



siadziba_puszcza.jpg

Фота soglasie.com

— Эксклюзіўнасць заключаецца ў тым, што гэта чыгуначнае падарожжа і што ў гэтым вагоне едуць турысты — і дарослыя, і дзеці. У мінулым годзе былі плацкартныя вагоны, а ў гэтым купэйныя. Будзе яшчэ больш камфортна!
У праграме навагодняга тура - наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза, хаткі Снягуркі, знаёмства з музеем падарункаў, прагулка да адной з самых высокіх у Еўропе навагодняй ёлкі, вышыня якой каля 40 метраў. Чацверты год запар беларуская чыгунка ладзіць падобныя святочныя зносіны паміж Мінскам і Брэстам.

Беларускае Радыё Рацыя