Украінскі серыял «Гвардыя» пра вайну на Данбасе ўжо выкладзены ў інтэрнэт
Першую серыю ўкраінскага серыяла «Гвардыя», які прысвечаны барацьбе супраць расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны, ужо можна паглядзець у інтэрнэце.
Постэр з афіцыйнай старонкі серыяла ў Facebook
Напрыклад, на сайце bigcinema.tv.
Прэм'ера адбылася 23 мая 2015 года на тэлеканале «2+2». Усяго будзе 12 серый па 45 хвілін.
Паводле сюжэту вельмі розныя людзі, якія апынуліся ў шэрагах Нацыянальнай гвардыі Украіны вясной 2014 года, нягледзячы на канфлікты, праходзяць падрыхтоўку, а потым разам праліваюць кроў
баронячы дзяржаву.
У серыяле адну з галоўных роляў будзе граць актор Аляксей Гарбуноў, які запомніўся гледачам у ролі шута Шыко ў расійскім серыяле «Графіня дэ Мансаро».
Аляксей Гарбуноў, які нарадзіўся ў Кіеве, але працаваў у асноўным у РФ, яшчэ ў студзені 2014 года наведаў Майдан, выказаўся на падтрымку дэманстрантаў, наведваў украінскіх параненых байцоў у
шпіталях падчас вайны.
Таксама ў фільме грае байца Нацыянальнай гвардыі Дзмітры Ступка — сын вядомага ўкраінскага акцёра Астапа Ступкі і ўнук украінска-савецкага акцёра, народнага артыста СССР Багдана
Ступкі.
Украінскія каналы пасля пачатку расійскай агрэсіі паступова адмаўляюцца ад трансляцыі расійскіх серыялаў.
nn.by