Украінскія спявачкі, якія выступаюць у Расіі, заклікалі фанатаў галасаваць за Беларусь

Спявачкі з Украіны Ані Лорак і Святлана Лабада, якія выступаюць у Расіі, заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць на Еўрабачанні 2018 за прадстаўніка Беларусі — Alekseev.

Alekseev / REUTERS

Alekseev / REUTERS


"Сябры, падтрымайце таленавітага артыста, прадстаўніка Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне 2018" Alekseev з песняй" Forever", — напісала Ані Лорак у Instagram. Лабада ў сторыз пажадала спеваку поспеху і сказала, што трымае за яго кулакі, паведамляе unian.net.




Мікіта Аляксееў (Alekseev), які часта выступае ў Расіі, спачатку падаў заяўку на ўдзел у Еўрабачанні 2018 ад Украіны, але неўзабаве адклікаў яе па ўласнай ініцыятыве. А ў пачатку студзеня стала вядома, што спявак сабраўся на песенны конкурс ад Беларусі.
Alekseev выступіць у першым паўфінале, які адбудзецца ўжо сёння, 8 траўня.
Дарэчы, у дзень старту конкурсу у букмекераў упершыню з пачатку года змяніўся лідар па стаўках. Так, паводле дадзеных сайта Eurovisionworld ізраільцянку Нетту Барзілай пасля некалькіх месяцаў лідарства з першага месца зрушыла прадстаўніца Кіпра Элені Фурэйра.