Уладзімір Цэслер: ад Луўра — да «Крыгі»
У гродзенскай галерэі «Крыга» адкрылася выстава чалавека-легенды беларускага дызайну Уладзіміра Цэслера.
Гаспадыня галерэі Марыля Мацко распавядае пра аўтара:

У гродзенскай галерэі «Крыга» адкрылася выстава чалавека-легенды беларускага дызайну Уладзіміра Цэслера.
Гаспадыня галерэі Марыля Мацко распавядае пра аўтара:
— Уладзімір Цэслер — легенда ў беларускім мастацтве. Не кожны мастак можа пахваліцца тым, што яго працы знаходзяцца ў Луўры. Цэслер перакрэсліў усе стандарты, што былі закладзены ў
нас савецкай школай, яго асоба выйшла па-за межы нашага выхавання. Уладзімір нарадзіўся ў Слуцку, невялікім гарадку, які ператварыў для сябе ў прыгожую казку і песню. За кожнай вуліцай і кожным
будынкам у сваім горадзе ён бачыць працяг нейкай іншай краіны: ці гэта Польшча, ці Брытанія, ці… Кітай.
Дадзены плакат для LEVI'S вісіць у музеі шэдэўраў рэкламы ў Луўры (Парыж); фота tut.by

«Муму» у горадзе Амстэрдаме (у суаўтарстве з М. Байрачным); фота tsesler.com
Уладзімір правёў за сваё жыццё больш за 30 выстаў. Ён працуе ў розных накірунках: графіка, жывапіс, скульптура, аб'ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама
і інш.

Пра Цэслера распавялі гродзенскія мастакі і выкладчыкі, на яго прэзентацыі атрымаўся нават невялікі дыялог. Кіраўнік гродзенскага Саюза мастакоў Мікола Бандарчук сказаў наступнае:
— Дзякуючы такім хлопцам як Цэслер, беларускі плакат паднялі на сусветны ўзровень! Я памятаю праект Цэслера «металічныя яйкі». Гэта быў неардынарны ход. І студэнты, і выкладчыкі ехалі ў Мінск, каб паглядзець сапраўдны дызайнерскі праект… Падзякуем Цэслеру за тое, што ён даў згоду зрабіць выставу ў Гродне. Нашым студэнтам, што вучацца ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах будзе вельмі цікава прыйсці і павучыцца таму, як думае і бачыць дызайнер вышэйшай пробы.
Сам Цэслер распавёў пра свае працы, пра школу беларускага дызайну, прывёў прыклады з жыцця. Выстава Уладзіміра Цэслера працягнецца да 18 сакавіка.
Андрэй Мялешка, “Твой стыль
Фота аўтара