Вечар Вячаслава Казакевіча ў Мінску
11 верасня (аўторак) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) пройдзе творчы вечар паэта і празаіка Вячаслава Казакевіча. Пачатак у 18.00. Уваход вольны
Да меркаванай даты аўтар прыляціць з Японіі ў Беларусь, на вечарыне будуць прадстаўленыя ягоныя кнігі з маскоўскага выдавецтва М. Філімонава.
Акрамя самога пісьменніка, у імпрэзе возьмуць удзел (спіс удакладняецца): літаратары Леанід Галубовіч, Дзмітры Строцаў, Уладзімір Сцяпан. Праспявае Юры Несцярэнка.
Арганізатар — ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Падзея ў Фэйсбуку
Запрашаем!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"