Жадан, Арлоў, Морт прачытаюць вершы салідарнасці

Удзельнічаюць Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Сяргей Жадан, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

2020_08_05_fb.png

Пакуль беларускія ўлады множаць хлусню, узмацняюць рэпрэсіі і палохаюць войскам сваіх суграмадзян, сотні тысяч беларусаў выходзяць на мітынгі пратэсту, не губляюць надзей дабіцца сумленных выбараў, вераць у магчымасць мірных зменаў у сваёй краіне. Паэты – таксама грамадзяне, іх абражае падман, гвалт і несправядлівасць, ім баліць усё тое, што не дае спакою мільёнам беларусаў. І яны шукаюць словы, спрабуючы выказаць свае трывогі і спадзяванні, любоў і салідарнасць.
Лёс нашых выбараў, нашых пратэстаў і самой нашай краіны хвалюе не толькі нас, але і вельмі многіх неабыякавых людзей ва ўсім свеце. Таму чытанні “Вершы салідарнасці” робяцца сапраўды міжнароднымі. Да паэтаў з Беларусі далучацца двое ўкраінскіх аўтараў, а таксама двое беларусаў, што жывуць і пішуць за мяжой. А вы зможаце не толькі паслухаць вершы і дыскусію, але і задаць яе ўдзельнікам свае пытанні.
Чытанні адбудуцца 5 жніўня (серада) а 19.00 у сацсетках і Youtube Беларускага ПЭН-цэнтра пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Зробім лепш 2020”.
pen-centre.by