Сцэнарысты Жайык Сыздыкаў і Мухамед Мамырбекаў у адкрытым лісце скардзяцца, што рэжысёр «цынічна і нахабна» будуе сюжэт паўторных «Джэнтльменаў удачы» вакол
выкрадання казахстанскай рэліквіі — «Залатога ваяра».
«Выкарыстанне вобраза Залатога ваяра ў камедыйных абставінах мы лічым непрыхаваным здзекам з нашай краіны, так што Казахстан рызыкуе атрымаць цяпер ужо расійскі варыянт Бората»,
— тлумачаць падпісанты
Рэакцыя Расійскага Саюза кінематаграфістаў, куды быў скіраваны ліст, пакуль не вядомая.
Вінаваты ў антыказахстанізме
- Культура
- 14-09-2012
Расійскага рэжысёра Цімура Бекмамбетава, ураджэнца і гадаванца Казахстана, землякі выкрылі ў «антыказахстанскіх» і «антырасійскіх» дзеяннях за фільм, які мусіць
з’явіцца.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: