Выстава беларускага дэвіянтнага сучаснага мастацтва ў Заслаўі

У музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе адкрылася Другая выстава серыі “Этнаграфія гарадскога мастацтва — “Беларускае дэвіянтнае сучаснае мастацтва. У выставачнай зале прадстаўлена каля 20 аўтарскіх работ. Дэвіянтнае мастацтва зусім не прэтэндуе на прафесійнасць, а людзей, якія перадаюць фарбамі свой унутраны стан, мастакамі і не назавеш.



У музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе адкрылася Другая выстава серыі “Этнаграфія гарадскога мастацтва — “Беларускае дэвіянтнае сучаснае мастацтва.

У выставачнай зале прадстаўлена каля 20 аўтарскіх работ. Дэвіянтнае мастацтва зусім не прэтэндуе на прафесійнасць, а людзей, якія перадаюць фарбамі свой унутраны стан, мастакамі і не назавеш.

Людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця выказваюць сваё стаўленне да свету пры дапамозе фарбаў. Тое могуць быць кідкія яркія колеры або і чорны з белым. “Што намаляваў? — пытаюся ў аўтара. “Троля! — быў адказ. І цалкам верагодна, што глядач не пазнае на малюнку вышэй узгаданага персанажа. Дэвіянтнае мастацтва не мае шаблоннасці ўспрымання свету. Тут усё неверагодна і нечакана.

Аўтары работ — Генадзь Грышэль, Міша Буліч, Андрэй Рэўтовіч, Канстанцін Ладошкін — удзельнікі шэрагу беларускіх і замежных выставаў, пленэраў дэвіянтанага мастацтва. Чарговая выстава — гэта яшчэ адна спроба пазнаёміць грамадства з творчасцю тых людзей, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце за межамі горада.

Псіхіятрычная клініка ўсё роўна належыць урбаністычнаму грамадству, таму што горад спарадзіў з’яўленне дэвіянтнага мастацтва, якое пранікае ў кантэкст той самай урбаністычнай культуры. Той, хто не меў голасу — набывае яго. Тут адсутнічае эга-кантроль. Ці не гэта аголенае мастацтва? Без вопраткі “Я і кідкіх ілюзій?

Выстава будзе працаваць да 6 мая 2012 года.

Паводле сайта Беларускія рэгіянальныя навіны