Выйшла кніга пра адзін з найстаражытнейшых спобасаў пісьма ў Беларусі

Пабачыла свет кніга вядомага гісторыка і краязнаўца Кастуся Шыдлоўскага, які доўгі час займаецца адраджэннем старажытных спосабаў пісьма.

shydlouski_kniha.jpg

У новай кнізе, якая называецца «Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню», аўтар у захапляльнай форме распавядае пра гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, які шырока выкарыстоўваўся ў тым ліку і нашымі продкамі. Прычым робіць гэта Кастусь Шыдлоўскі віртуозна: кніга напісана вельмі лёгкай мовай, чытаецца на адным дыханні і таму будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, а не толькі спецыялістам.
Варта адзначыць, што Кастусь Шыдлоўскі не толькі даследуе гісторыю васковых таблічак, але і вырабляе іх сам! Ён працуе ў Цэнтры славян і вікінгаў у польскім мястэчку Волін, дзе займаецца гістарычнай рэканструкцыяй. Неабыякавым да гісторыі будзе цікава зазірнуць у апошні раздзел кнігі, дзе аўтар дае парады, як самому зрабіць васковую таблічку ў хатніх умовах.
Багата ілюстраванае выданне стане прыемным падарункам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.
Кнігу Кастуся Шыдлоўскага Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню” можна набыць ў наступных сталічных крамах:“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);“Веды” (вул. К.Маркса, 36);“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19);“Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14);“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75);“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);У рэгіёнах: БерасцеІскра (вул. Пушкінская, 4)Бабруйск“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31)Ліда:“Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33)НаваполацкДом кнігі (вул. Маладзёжная, 145)Маладзечна“Спадчына М” (вул. Прытыцкага, 7) (з 13.10.2017)А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.
Паводле прэс-рэліза