Выпускнікі курсаў БАЖ адкрываюць фотавыставу «Маладосць. Беларусь»
17 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Маладосць. Беларусь».

На экспазіцыі будуць прадстаўлены лепшыя фотапраекты выпускнікоў адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання», які праводзіць ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
«Маладосць. Беларусь» — гэта фотагісторыі пра маладых беларусаў, іх жыццё, захапленні асяроддзе. Куратары курса Сяргей Балай (Мінск) і Міхаіл Дамажылаў (Санкт-Пецярбург).
Адкрыццё пройдзе ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30) ў пятніцу, 17 лютага. Пачатак а 18:00.
Уваход вольны.
Паводле БАЖ