Толькі адзін дзень — выстава работ мастака У Цзіньляна, «Караля птушак»

21 красавіка 2014 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца адкрыццё выстаўкі вядомага кітайскага мастака У Цзіньляна.



001.jpg

Арганізатары выстаўкі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Канфедэрацыя творчых саюзаў, кітайскі часопіс «Форум Азіі». Пры ўдзеле Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Работы У Цзіньляна прадаюцца праз аўкцыёны і каштуюць досыць дорага. Паводле інфармацыі, размешчанай на яго сайце http://wujinliang.artron.net/, у 2005 годзе адна з яго прац была прададзена на аўкцыёне ў Ганконгу за 11,18 млн. юаняў (больш за 1,6 млн. даляраў).

У Цзіньлян спалучае ў сваіх творах традыцыі старажытнага і сучаснага мастацтва, малюе ў стылі «малюнкі вадой і тушшу» (разнавіднасць больш агульнага стылю «гохуа») у жанрах «горы і рэкі», «кветкі і птушкі» і «бамбук».

У Цзіньлян лічыцца «Каралём птушак», бо асабліва добра малюе птушак, якія ў кітайскай традыцыі сімвалізуюць сямейнае шчасце і радасць.

У выстаўцы возьме ўдзел вядомы кітайскі калекцыянер і дзеяч мастацтва Ліу Гуанцын, які арганізаваў 11 выставак кітайскіх мастакоў у Беларусі.

Запланаваны майстар-клас для аматараў кітайскага мастацтва.

Кантактная асоба: Баркоўскі Георгій Сяргеевіч: маб. тэл. +375259030690,        

e-mail: g.barkovsky@gmail.com

Выстава працуе толькі адзін дзень.

artmuseum.by