Выстава «Віцебская харугва» адбудзецца ў Духаўскім кругліку

Займаючыся амаль 10 год гістарычнай рэканструкцыяй і эксперыментальнай археалогіяй, народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «варгенторн» ДУ Цэнтр культуры «Віцебск» выйшаў на такі навуковы і практычны ўзровень, што ўрэшце адчуў сабе здольным звярнуцца да вывучэння новых белых плямаў гісторыі і культуры нашага краю.



choragiew_witebska_318x450.jpg

Гаворка ідзе пра такую цікавую з’яву, як рэканструкцыя матэрыяльнай культуры Беларусі XVII стагоддзя. Паказальна, што гэтым пытаннем у нашай краіне амаль ніхто не займаецца.

Першым этапам і адначасова вынікам вывучэння матэрыяльнай культуры Беларусі XVII стагоддзя стала арганізацыя выставы «Нататкі віцебскага шляхціца» (чэрвень 2011 года) у рамках новага навуковага праекта «Віцебская харугва». Экспазіцыя была прысвечана адлюстраванню вобраза віцебскага шляхтіча таго часу.

Новая выстава клуба «Варгенторн» — гэта ўжо другі этап у дадзеным накірунку. І таму было варашана назваць яе адпеведна з назвай усяго праекта. За цэлы год экспазіцыя «Віцебскай харугвы» значна пашыралася: з’явілася шмат цікавых рэканструкцый адзення, аксэсуараў і іншых рэчавых помнікаў. У прыватнасці, удзельнікамі калектыву былі адноўлены два жаночыя строі, а таксама, дзякуючы фондавым матэрыялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, была распачата сур’ёзная праца па рэканструкцыі шэрага рэчаў XVII стагоддзя, знойдзеных менавіта ў нашым славутым горадзе.

Такім чынам, клуб «Варгенторн» запрашае ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі на прэзентацыю выставы «Віцебская харугва», якая адбудзецца 31 студзеня ў 16.30 у выставачнай зале «Духаўскі круглік». Удзельнікі калектыву падрабязна раскажуць пра асноўныя этапы падрыхтокі экспазіцыі, паведамяць пра асабліваці вывучаемага гістарычнага перяду, а таксама адкажуць на ўсе пытанні.

Выстава будзе працаваць з 1 па 28 лютага з 10.00 да 17.30.
Даведкі па телефоне: 35-81-38.

Сяргей БАБЕНКА,
кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» ДУ Цэнтр культуры «Віцебск»

Паводле сайта Народныя навіны Віцебска