Вызначаны лонг-ліст прэміі Гедройця-2022
Прэмія Ежы Гедройця з'яўляецца найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміяй Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове за папярэдні год. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі 12 кніг.
- Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. - Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
- Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021
- Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020
- Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021
- Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021
- Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
- Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021
- Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Cёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар, лаўрэат Прэміі Гедройця-2020 Сяргей Дубавец; пісьменніца, лаўрэатка Прэміі Гедройця-2021 Святлана Курс; паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.