Вызначаны ўдзельнікі паўфіналаў конкурса «Мова. Музыка. Футбол»

Па завяршэнні галасавання заўзятараў і апытання журы сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі паўфінала конкурса «Мова. Музыка. Футбол».

piersy_paufin_2.jpg


У першым туры адбывалася інтэрнэт-галасаванне футбольных заўзятараў, а таксама галасаванне прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі: паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Быкаў, тэлекаментатар і намеснік дырэктара дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Дзмітрый Герчыкаў, рэдактар SPORT.TUT.BY Кірыл Клімянкоў, Арцём Лук’яненка з гурту Naviband і Алесь-Францішак Мышкевіч з гурту «The Superbullz».
Выніковая табліца конкурса выглядае так:
Сталiца Марса — 22.Laurynienka — 20.Міп-бэнд — 17.Mashin’ Gun — 14.Антон Шахорскі — 14.Кацярына Блоцкая — 10.Ferris Wheel — 9.Ліс і Лес — 7.Адась Грыневіч-Матафонаў — 7.Сразу Май — 7.Хведар Грувіч — 6.
Конкурсныя песні можна паслухаць ці спампаваць тут: VK, SoundCloud, YouTube.
Першы паўфінал адбудзецца 13 красавіка. У ім возьмуць удзел Кацярына Блоцкая, Laurynienka i «Міп-бэнд». У якасці запрошанага госця на сцэну выйдзе гурт «The Superbullz». Нагадаем, што лідар гурту — Алесь-Францішак Мышкевіч з’яўляецца адным з сябраў журы конкурсу.
Імпрэза пройдзе ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная 33). Пачатак, а 19-й гадзіне. Квіткі можна набыць на ўваходзе ў кавярню. Даведкі па тэлефоне: +375259969376.
Другі паўфінал пройдзе 27 красавіка. У ім возьмуць удзел «Сталіца Марса», Антон Шахорскі i «Mashin’ Gun». Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначаць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.
Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.
Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.
Даведацца больш пра конкурс можна тут, а сачыць за навінамі конкурса можна праз суполку «УКантакце».