Вызначыліся ўдзельнікі «Басовічша 2017» (фота)

У мінскім клубе «ІЛІ» 20 траўня прайшо традыцыйнае «Адборышча» на фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017».

adboryszcza__pavel_aksinovicz___7__leibonik_logo.jpg

У змаганні за выступ 14 і 15 ліпеня прынялі ўдзел 11 беларускіх гуртоў: Martin S., NGe, Zanzibar, Leibonik, BarRokka, LIS, Teleport, SnopSnoŭ, Minsk Rock Squad, Ferris Wheel і Bigi.
Кожнаму калектыву адводзілася каля 20 хвілін на падрыхтоўку і выступ — прыкладна па 3 песні. Нельга сказаць, што ўсе гурты прадстаўляюць нашу андэграўд сцэну ці граюць у падобным накірунку: тут і электра-поп-рок ад Martin S., і неакласіка ў выкананні BarRokka ды класічны панк-рок ад LIS.
Журы адабрала толькі 4 выканаўцы. На «Басовішча 2017» паедуць гурты Teleport, Barrokka, SnopSnoū і Leibonik.
Пасля заканчэння адбору канцэрт працягнуўся выступам гасцей: леташняга пераможцы «Басовішча» — Яўгена Кучмейна з яго праектам «.К», а таксама гурта «:B:N:».