З'явіўся спіс кніжных вокладак, якія прэтэндуюць на прэмію Анемпадыстава

Журы прэміі Анемпадыстава абрала вокладкі, якія сёлета складуць доўгі спіс. На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 28 кніг. У доўгі спіс увайшлі 16 вокладак.

unnamed_235.jpg


Сяргей Шаматульскі — аўтар вокладкі кнігі «Аўташкола па-віленску», Фелікс Акерман (пераклад на беларускую — Алена Талапіла). Логвінаў, 2020.Анатоль Лазар — аўтар вокладкі кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020.Валерый Славук — аўтар вокладкі кнігі «Вядзьмар, які рабіўся ваўком». Янушкевіч, 2020. Лілія Давыдоўская — аўтарка вокладкі кнігі «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль», Ганна Янкута. Янушкевіч, 2020.Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук — аўтары вокладкі кнігі «Лотас на асфальце», Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Нарысы сучаснага краязнаўства», Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.Ала Пігальская — аўтарка вокладкі кнігі «Па што ідзеш, воўча?», Ева Вежнавец. Жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Папяросы», Юры Іздрык (пераклад на беларускую — Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.Алена Дашкевіч — аўтарка вокладкі кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» (сувыдавец — Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.Ала Пігальская — аўтарка вокладкі кнігі «Райцэнтр», Таня Скарынкіна. Жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.Бажэна Звыцэвіч — аўтарка вокладкі кнігі «Сёстры», Мікола Адам. Галіяфы, 2020.Ксенія Малайчук — аўтарка вокладкі кнігі «Слоўныя ловы», Маргарыта Аляшкевіч. Галіяфы, 2020.Святлана Міхалап — аўтарка вокладкі кнігі «Сподачак для цмока», Надзея Ясмінска. Кнігазбор, 2020.Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «Тыль», Даніэль Кельман (пераклад на беларускую — Вольга Гронская). Янушкевіч, 2020.Анатоль Лазар, Андрэй Пакроўскі — аўтары вокладкі кнігі «Як пазбыцца Маматута», Марыя Мартысевіч. Koska, 2020.Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «ROT», Юля Цімафеева. Янушкевіч, 2020.
Доўгі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.
У складзе сёлетняга журы літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.
Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура». Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал «Белсат».
Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома.