Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

Прамысловыя будынкі Гродна незваротна страчваюцца, хаця могуць лёгка стаць моднымі клубамі, элітнымі кватэрамі або прасторнымі офісамі. Адзін з такіх будынкаў, які знік яшчэ ў 1970-х гадах — тартар “Лес”.



hrodna_tartak_lies.jpg

Калі нехта з гарадзенцаў забіраецца ў Заходнюю Еўропу ці хаця б суседнюю Польшчу, то нярэдка бачыць там старыя прамысловыя будынкі — вельмі прыгожыя з выгляду, ды яшчэ і прыстасаваныя пад сучасныя патрэбы.

 

Ранейшыя фабрыкі, склады і карабельныя докі цяпер пераўтвараюцца ў модныя галерэі, гандлёвыя плошчы, офісы ды нават элітныя кватэры. Нямала такога кшталту будынкаў меў некалі і наш горад, але і ў савецкі час і цягам апошняга дзесяцігоддзя большасць старых прамысловых аб’ектаў Гродна мы ўжо страцілі, а тыя, што яшчэ стаяць (піўзавод, станіславоўская кафлярня) — таксама знаходзяцца ў небяспецы.+

 

Аднак адным з самых прыгожых прамысловых аб’ектаў старой Гародні быў наднёманскі тартак (лесапілка) “Лес”, узведзены насупраць Новага Замку ў самым канцы ХІХ стагоддзя.+

 

 

get_img?ImageWidth=657&ImageHeight=478&ImageId=55097

Малюнак Напалеона Орды 1867 года. На пярэднім плане невялікі белы будынак каля азярца. Гэта старадаўні кармеліцкі вадзяны млын. Менавіта з яго спачатку паўстане вадзяная лесапілка, а пасля тартак з паравым рухавіком.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=519&ImageId=55098

Тартак “Лес” ва ўсёй сваёй прыгажосці. Жоўты цагляны будынак зусім не псаваў наберажную Нёмана пад францішканскім касцёлам. Гэта было важнае прадпрыемства, на якім працавала больш за сто чалавек.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=470&ImageId=55099

Так выглядаў тартак з гары Старога Замка. 1930-я гады будынак нават крыху нагадвае крыжацкі замак, які быццам быў пабудаваны насупраць Старога Замка ў канцы XIV стагоддзя.+

 

 

get_img?ImageWidth=592&ImageHeight=600&ImageId=55100

Гродзенская яўрэйская моладзь на беразе Нёмана. У іх за спіною тартак "Лес". Бачныя канструкцыі, па якіх бярвенні зацягваліся з вады ўсярэдзіну будынка і там апрацоўваліся.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=519&ImageId=55101

У 1942–1943 гадах частка тартака трапіла на карціны малавядомага гродзенскага мастака Юзафа Маркевіча.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=400&ImageId=55102

Недзе ў пачатку 1960-х ггадоў тартак, які да таго часу атрымаў назву Лесазавод №7, вельмі моцна перабудавалі,знішчыўшы ягоны прыгожы дах і прыдаўшы яму выгляд звычайнай непрыгожай савецкай індустрыяльнай будыніны. Фота 1964 года.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=346&ImageId=55103

У такім выглядзе ён прастаяў да 1970 года, калі згарэў падчас пажара.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=532&ImageId=55104

У 1977 годзе на месцы былога тартака пасадзілі парк, які цяпер моцна вырас.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=381&ImageId=55105

У 1979 годзе было прынята рашэнне давесці да ладу і наберажную. Яе выклалі спецыяльнымі бетоннымі канструкцыямі, забрукавалі і задзернавалі зверху.+

 

 

get_img?ImageWidth=720&ImageHeight=393&ImageId=55106

Да 1985 года пра былы тартак нагадваў толькі двухпавярховы будынак упраўлення прадпрыемства, які яшчэ стаяў. У другой палове 1980-х зруйнавалі і яго.

 

"Твой Стыль"