Заключны канцэрт «Заспявай 3.0» з удзелам Лявона Вольскага (фотарэпартаж)

Вось і падышла да канца серыя канцэртаў у межах праекту «Заспявай 3.0». Заключны выступ 19 жніўня прыйшлося перанесці з традыцыйнай пляцоўкі «Chill Out» у галерэю «Tut.by».

aposzni_kancert_zaspjavaj_3.0__pavel_aksinovicz__28__logo.jpg


На ім сыгралі апошнія фіналісты конкурсу: паэт Віктар Лупасін, Фёдар Жывалёўскі з гуртом «Голая манашка», а таксама калектыў Сяргея Башлыкевіча «Leibonik». Падтрымаць музыкаў вырашыў Лявон Вольскі.
Каб паслухаць Вольскага трэба было спачатку, як мінімум, «асіліць» творчасць Віктара Лупасіна. Выканаўца выступае ў арыгінальным жанры, які ён сам вызначае як «дэтанальны чылаўт». Ён трапіў у фінал у намінацыі «Замежны пераклад» з беларускім пераасэнсаваннем «Bohemian rhapsody» гурту «Queen».

aposzni_kancert_zaspjavaj_3.0__pavel_aksinovicz__2__logo.jpg


https://youtu.be/0od8JpkGELw


Другім у заключным канцэрце выступіў фаварыт у намінацыі «Спяваная паэзія» Фёдар Жывалеўскі, які паклаў на музыку верш Змітра Вішнёва «Танец-фрык». «Музычная стылістыка песні – найбліжэйшая да апошніх аўтарскіх песень з новага рэпертуара майго гурта «Голая манашка», — распавядае Фёдар. — Ідэя трэка — у раскрыцці сучаснай беларускай паэзіі ад адмыслоўцаў літаратурнага пэрформансу для шырокай аўдыторыі».

aposzni_kancert_zaspjavaj_3.0__pavel_aksinovicz__5___fjodar_zyvaleuski_logo.jpg


Увогуле заключны канцэрт можна было назваць вечарам фрыкаў, бо ўсе выканаўцы малюць вельмі абсурдыцкія песні. Не выключэннем стаў і гурт «Leibonik», які прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавер». Уладальнікі тытулу «Адкрыццё года» ў беларускай музыцы (2014) пераспявалі акурат песню Лявона Вольскага з часоў гурту «Мроя» — «Я рок-музыкант». «Мы абралі для выканання твор, на якім выраслі самі і які шмат у чым для нас з’яўляецца ўзорам класічнага беларускага року. Спадзяемся, Лявон Артуравіч не пакрыўдзіцца на нашу вольную інтэрпрэтацыю», — кажа Сяргей Башлыкевіч, які адмыслова да гэтай версіі дапісаў свой куплет.

aposzni_kancert_zaspjavaj_3.0__pavel_aksinovicz__19__logo.jpg


Пра Лявона Артуравіча Вольскага надта доўга трэба распавесці. Саліст калектываў «Мроя» (1981-1994), «N.R.M.» (1994-2010), «Крамбамбуля». Ужо стаўшы па-сапраўднаму народным у Беларусі, Вольскі не так часта выступае на радзіме. Падчас канцэрта музыка далучыўся да канцэрта фрыкаў з маналогамі Юзіка і Казіка — герояў «Народнага альбому». Таксама Лявон сыграў больш сур’ёзныя песні з свайго апошняга альбому «Грамадазнаўства». Скончыў жа выступ традыцыйна «нрмаўскімі Тры Чарапахі» пад моцныя пляскі цалкам забітай галерэі «Tut.by».