«Заспявай 3.0»: сакрэтны канцэрт з удзелам Вольскага (фотарэпартаж; абноўлена;)
У пятніцу
ўвечары на плошчы Свабоды, 4 у Мінску
мусіў адбыцца чарговы канцэрт «Заспявай»
з удзелам Лявона Вольскага. Але ўдзень
стала вядома, што, па незалежных ад
арганізатараў прычынах, мерапрыемства
ня можа адбыцца на заяўленнай сцэне.
![vystup_volskaha__2__logo.jpg vystup_volskaha__2__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vystup_volskaha__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тым не менш, альтэрнатыўную пляцоўку атрымалася аператыўна знайсці. Час мерапрыемства ссунуўся толькі на адну гадзіну.
Інфармацыя пра новае месца распаўсюджвалася толькі сярод уладальнікаў квіткоў і не публікавалася ў адкрытых крыніцах да самага пачатку канцэрту.
Мерапрыемства пачалося з кур'ёзу. Ля ўваходу наведвальнікаў сустракалі сур'ёзныя мужчыны ў строгіх гарнітурах. У іх запыталіся, ці не з кантралючых яны органаў? Высветлілася, што не – мясцовыя, з бізнэс-цэнтру.
Распачаўся канцэрт выступам Віктара Лупасіна, які ўразіў публіку незвычайнай экспрэсіўнай падачай
20.50. Другі выканаўца — Фёдар Жывалеўкі грае разам, як ён выразіўся, з пост-Голай манашкай.
![post_holaja_manaszka__1__logo.jpg post_holaja_manaszka__1__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/post_holaja_manaszka__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![post_holaja_manaszka__2__logo.jpg post_holaja_manaszka__2__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/post_holaja_manaszka__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![post_holaja_manaszka__3__logo.jpg post_holaja_manaszka__3__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/post_holaja_manaszka__3__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сённяшні
канцэрт можна ўвогуле назваць: вечар фрыкаў. Бо наступны гурт — "Лейбонік".
![fryki__1__logo.jpg fryki__1__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/fryki__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![fryki__2_.jpg fryki__2_.jpg](/img/v1/userfiles/images/fryki__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![fryki__4_.jpg fryki__4_.jpg](/img/v1/userfiles/images/fryki__4_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лявон Вольскі рыхтуецца да выступу:
![ljavon_ryhtuecca_logo.jpg ljavon_ryhtuecca_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/ljavon_ryhtuecca_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
21.50. Пачаў свой выступ Лявон Вольскі:
![vystup_volskaha__2__logo.jpg vystup_volskaha__2__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vystup_volskaha__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![vystup_volskaha__3__logo.jpg vystup_volskaha__3__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vystup_volskaha__3__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![vystup_volskaha__4__logo.jpg vystup_volskaha__4__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vystup_volskaha__4__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![vystup_volskaha__1__logo.jpg vystup_volskaha__1__logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vystup_volskaha__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Канцэрт завершыўся песняй "Тры чарапахі". На біс Лявон Вольскі выйшаў з "Абсэнтам".
НОВЫЯ ЗДЫМКІ