Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць свята вясны разам

7 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і гурт WZ-Orkiestra выступяць у Мінску з праграмай «Вясновы дзень», прысвечанай прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

todar_afisha_viasnovy_hor.jpg

Назву праграме дала песня на словы Рыгора Барадуліна, напісаная да альбома «Паравоз кахання» ў 2004 годзе. Яна пра першае каханне, якое хутка прыходзіць, хутка сыходзіць, але застаецца назаўжды.
— Для мяне 8 сакавіка — гэта свята жыцця. І прыроднага, і чалавечага. Бо жыццё — гэта каханне, а каханне — гэта жанчына і вясна. На канцэрце будзем віншаваць усіх: ад «пані трошкі ў гадах» да «юных фей», — кажа Зміцер Вайцюшкевіч.
У канцэрце таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.
Квіткі можна набыць на сайце Kvitki.by.
Інфалінія: +375336611432
Паводле прэс-рэліза