Знойдзеныя дзве невядомыя карціны Пятра Сяргіевіча
Сустаршыня БХД Павел Севярынец і рэжысёр Аляксей Туровіч падчас вандроўкі, прысвечанай 100-годдзю БХД знайшлы дзве да сёй пары невядомыя карціны мастака Пятра Сяргіевіча.

Фота з фб Паўла Севярынца
Пра гэта Павел Севярынец паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
«Сёння з рэжысёрам Аляксеем Туровічам паехалі па мясцінах 100-годдзя БХД — усё-такі дзень народзінаў літаратуразнаўцы, рэдактара, сябра ЦК БХД Янкі Шутовіча. У вёсцы Шутавічы пад Смаргонямі знайшлі дом, дзе нарадзіліся й жылі і Ян, і ягоны дзядька, таксама сябра БХД, легендарны ксёндз Віктар Шутовіч.
Зараз дом выкупіў прадпрымальнік Станіслаў (размаўляе па-беларуску). Пакуль аглядалі дом — знайшлі дзве невядомыя карціны Пётры Сергіевіча. Алесь Марачкін гатовы палотны рэстаўраваць. Музеі Купалы і Луцкевіча гатовыя прыняць новага Сергіевіча на баланс. А ў самім доме варта адчыніць музэй Шутовічаў — спадар Станіслаў пагадзіўся дапамагчы».

Фота з фб Пащла Севярынца

Фота з фб Пащла Севярынца

Фота з фб Пащла Севярынца
У дадзены момант праводзяцца працы па ідэнтыфікацыі асоб, адлюстраваных на палотнах.

Фота з фб Пащла Севярынца