13 з 15 сяброў Рады Бяспекі ААН прагаласавалі за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
Рада Бяспекі ААН 15 сакавіка прагаласавала за рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 13 з 15 чальцоў Рады Бяспекі падтрымалі праект дакументу. Расія, якая мае права «вета» як сталы сябра Рады Бяспекі, галасавала «супраць», Кітай — устрымаўся. Такім чынам, Расія заблакавала прыняцце гэтага дакументу.
Праект рэзалюцыі, прапанаваны Злучанымі Штатамі, змяшчае ацэнку маючага адбыцца ў нядзелю ў Крыме рэфэрэндуму аб незалежнасці. У дакуменце
гаворыцца, што рашэнні плебісцыту «не будуць мець законнай сілы».
Раней сёння сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што галасаванне ў Радзе Бяспекі заклікана прадэманстраваць «ступень ізаляцыі,
у якой знаходзіцца Расея, адмаўляючыся ад мірнага шляху», — перадае Радыё Свабода.