Абарона Марыі Калеснікавай просіць Генпракуратуру спыніць яе крымінальны пераслед

Адвакаты падалі скаргу ў Генпракуратуру, бо лічаць прад'яўленае ёй абвінавачванне неабгрунтаваным і незаконным, просяць спыніць яе крымінальную справу.

zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__33__logo.jpg


Пра гэта паведаміла прэс-служба штаба экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка.
У скарзе паказваецца на парушэнне права Калеснікавай на абарону ў сувязі з тым, што з абвінавачвання незразумела, якія канкрэтна дзеянні адпавядаюць злачынству (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці).
"Паколькі менавіта пракуратура з'яўляецца органам, які вядзе надзор за законнасцю папярэдняга расследавання, і ўпаўнаважаная адмяняць незаконныя пастановы следчых органаў, абарона просіць адмяніць пастанову аб прыцягненні Марыі ў якасці абвінавачванай, спыніць у дачыненні да яе крымінальную пераслед", — заявілі ў Каардынацыйным савеце.
Калеснікава, а таксама адвакаты Ілля Салей і Максім Знак ўтрымліваюцца пад вартай у якасці абвінавачаных па ч. 3 арт. 361 КК "Заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абароназдольнасці". Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітвязнямі.