Адзіны прадстаўнік ад апазіцыі ў акруговых камісіях Брэстчыны — з Бярозы

Сябра Партыі БНФ Ігар Меншыкаў — адзіны прадстаўнік апазіцыйнай партыі, які трапіў у Брэсцкай вобласці ў акруговую камісію — Бярозаўскую № 24 па выбарах дэпутатаў абласнога Савета. Ігар Меншыкаў праявіў настойлівасць, каб патрапіць у склад камісіі. Да гэтага яму было адмоўлена ва ўключэнні ў склад Бярозаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, і суд прызнаў гэта правамоцным.



partyja_bnf.jpg

Па словах праваабаронцы Сяржука Русецкага, уключэнне аднаго прадстаўніка ад апазіцыі ў склад акруговай выбарчай камісіі, хутчэй за ўсё, асабліва не паўплывае на захады ўладаў у атрыманні патрэбных выніках выбараў. Тым болей, што не выключана ізноў сітуацыя, калі ў абласны Савет дэпутатаў, як на мінулых выбарах, будзе толькі адзін кандыдат.


spring96.org