Афіцыйна: Парламент Літвы прызнаў нелегальную міграцыю праз Беларусь «гібрыднай агрэсіяй»
Парламент Літвы ў аўторак прыняў рэзалюцыю, якой прызнаў узрослую нелегальную міграцыю праз Беларусь «гібрыднай агрэсіяй». За дакумент прагаласавалі 56 членаў Сейма, супраць былі два дэпутаты і 24 устрымаліся, паведамляе «DELFI».
У рэзалюцыі канстатуецца, што арганізаваныя патокі замежнікаў з трэціх краін нелегальна перасякаюць мяжу і выкарыстоўваюцца для дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве. У прынятым дакуменце выказваецца занепакоенасць, што «гэтая гібрыдная агрэсія можа развівацца, выкарыстоўвацца і стаць асновай для пагроз новага характару ў кантэксце шырокамаштабных вайсковых вучэнняў "Захад"».
За рэзалюцыю прагаласавалі 56 членаў Сейма, супраць былі двое парламентарыяў і 24 парламентарыі ўстрымаліся.
Ураду прапануецца для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і для
аховы дзяржмяжы на ўчастку мяжы з Беларуссю прыцягнуць армію і па ўсім
перыметры гэтай мяжы і ў максімальна кароткія тэрміны ўстанавіць фізічную
загароду. Таксама прапануецца ўвесці нацыянальныя санкцыі і санкцыі ЕС супраць арганізатараў патокаў нелегальнай міграцыі, уключаючы беларускіх
фізічных і юрыдычных асоб.
У рэзалюцыі таксама прапанавана трактаваць замежнікаў з
трэціх краін, якія нелегальна перасеклі мяжу Літвы і не маюць дакументаў (за
выключэннем жанчын з дзецьмі, цяжарных, інвалідаў і дзяцей да 16 гадоў), пакуль
не даказана іншае, «як верагодных актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі» — на іх
павінны распаўсюджвацца іншыя ўмовы затрымання і пражывання. Акрамя таго, урад
Літвы павінен ініцыяваць інфармацыйную кампанію ў краінах паходжання
нелегальнай міграцыі ў мэтах стрымлівання патэнцыйных мігрантаў, а таксама
дамагацца, вяртання нелегальных мігрантаў у краіны іх паходжання.
Нагадаем, памежная служба Літвы паведаміла, што за мінулыя
суткі за незаконнае перасячэнне мяжы затрымалі 56 чалавек. Усяго ж з пачатку
года затрыманыя 1716 чалавек, што ў 20 разоў больш, чым у 2020 годзе. Паводле заявы міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса, у Літве вызначылі як
арганізатараў, так і выканаўцаў, а таксама датычныя да гэтай кампаніі установы і арганізацыі.