Актывісту Андрэю Моўчану далі 5 сутак

Суддзя Тацяна Матыль, якая яго судзіла, не пусціла на працэс сваякоў і блізкіх.  



mol_24.jpg

Андрэя Моўчана затрымалі 23 кастрычніка на працы і адвезлі ў пастарунак. Там яго абвінавацілі ў тым, што ён не падпарадкоўваўся міліцыі.

Летась 4 ліпеня Першамайскі суд Мінску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты яго моцна збілі, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.

Алег Грузьдзіловіч, Радые Свабода