Аляксандр Лукашэнка: з новай Канстытуцыяй я ўжо прэзідэнтам працаваць не буду
Выступаючы сёння перад калектывам 6-й мінскай клінічнай бальніцы, Лукашэнка закрануў тэму новай беларускай Кастытуцыі.
У прыватнасці, ён пракаментаваў прапановы праводзіць выбары ў парламент па партыйных спісах, а адпаведна — ствараць партыі. Ён перакананы, што рэалізацыя гэтых ініцыятыў пагражае расколам у грамадстве, узнікненнем груп з рознымі інтарэсамі.
«Усё гэта добра, калі ты гэта ў іншых бачыш — партыйныя спісы і іншае. Але калі вы гэтага хочаце, і народ за гэта прагаласуе — так і будзе.
Ніякую Канстытуцыю пад сябе не раблю. З новай канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў. Нават калі буду ведаць, што гэта будзе не тое, што я хачу. Чаму? Бо беларускі народ павінен прайсці тое, што ён павінен прайсці. Лепш цяпер, без вайны, горш, калі нам гэтую вайну падкінуць,» — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.