Амерыканскія эксперты незадаволеныя санкцыямі ЗША

Асяроддзе Ўладзіміра Пуціна падпала пад новыя санкцый ЗША за невыкананне жэнэўскіх пагадненняў па Ўкраіне. Пад санкцыі трапілі сем вышэйшых расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку два найбліжэйшыя сябры Ўладзіміра Пуціна, і 17 звязаных з гэтымі людзьмі кампаніяў.



sankcyi.jpg

У сьпіс увайшлі Ігар Сечын, Сяргей Чэмезаў, Дзмітрый Козак, Алег Белавенцаў, Яўген Мураў, Аляксей Пушкоў і Вячаслаў Валодзін.
 

Аднак чарговая порцыя санкцый выклікала адкрытае расчараваньне ў шэрагах традыцыйных амэрыканскіх крытыкаў расейскай стратэгіі адміністрацыі Абамы, якія лічаць, што Белы дом працягвае няправільна інтэрпрэтаваць паводзіны Масквы. На іх думку, новы пакет санкцыяў, якія яны называюць"ўколамі шпількі", наўрад ці прымусяць Уладзіміра Пуціна зьмяніць паводзіны, бо ў"чорным сьпісе"не аказалася фірмаў, чые праблемы былі б адчувальныя асабіста для Ўладзіміра Пуціна.
 

Дэвід Крэймер, кіраўнік амэрыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House, былы намесьнік дзяржсакратара ЗША, — у ліку тых, хто лічыць гэты стрыманы і плаўны падыход да ўвядзеньня санкцый недастаткова эфэктыўным:
 

Крэймэр: ЗША падвяргаюць санкцыям кампаніі, аб якіх амаль ніхто ня чуў. Такім шляхам наўрад ці можна прыцягнуць сур’ёзную ўвагу. На мой погляд, прыйшоў час рэзкага павышэньня ціску на Пуціна і яго асяродзьдзе. Я асьцерагаюся, што такое"размазваньне" санкцый можа даць перакручаны сыгнал Крамлю. Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, думае, што падобнага роду санкцыі ён здольны перажыць без асаблівых праблем. Ня выключана, што яны толькі пераконваюць яго ў тым, што ён здольны адысьці ад расплаты за раскол Украіны, кошт не будзе высокай.
 

Радыё Свабода: Якая верагоднасьць таго, што санкцыі ўсё ж такі спрацуюць ?
 

Крэймэр: Дамагчыся жаданага становіцца ўсё цяжэй. ЗША з самага пачатку ўпусьцілі магчымасьць нанесьці адчувальную шкоду Ўладзіміру Пуціну і яго асяродку. Там, магчыма, лічаць, што ЗША ня вырашацца ў адзіночку ўводзіць балючыя санкцыі супраць расейскіх кампаній, яны ня вераць у тое, што эўрапейцы пойдуць на такі крок. Таму, шчыра кажучы, мы ня можам губляць часу. На мой погляд, адміністрацыя Абамы павінна не пазьней гэтага тыдня ўвесьці новыя санкцыі супраць буйных і важных для Крамля кампаній, такіх, як «Раснафта» і «Газпром». Цана агрэсіі для спадара Пуціна павінна быць рэзка паднятая.
 

Стывен Пайфэр, былы амбасадар ЗША на Ўкраіне, супрацоўнік Брукінгскага інстытуту, таксама заклікае да ўвядзеньня больш жорсткіх санкцый:
 

Пайфэр: Я лічу, што санкцыі павінны былі быць больш сур’ёзнымі. І вось чаму. Калі мы паглядзім на паводзіны Расеі з моманту ўвядзеньня першай порцыі санкцый, то ўбачым, што Масква не зрабіла нічога для таго, каб вырашыць крызыс. Наадварот, Расея ўзмацніла ціск на Ўкраіну, напрыклад, неапраўдана падняўшы кошты прыроднага газу. На межах Украіны працягваюцца вайсковыя манэўры, а ў апошнія тыдні мы сталі сьведкамі апэрацый па дэстабілізацыі ўсходніх рэгіёнаў краіны, якія, я веру, былі справакаваныя Масквой. Іншымі словамі, яна пагаршае крызыс, таму зараз неабходныя больш сур’ёзныя санкцыі.
 

РС: Ці не прывядуць больш жорсткія санкцыі да адваротнага выніку, як папярэджваюць некаторыя амэрыканскія экспэрты: гэта значыць выклічуць яшчэ большы прыліў патрыятызму і жаданьне выстаяць перад замежным ціскам?
 

Пайфэр: Мэта санкцый, на мой погляд, палягае ў тым, каб выклікаць, вобразна кажучы,"эканамічны боль", якая прымусіць Крэмль прытрымлівацца абавязаньняў, узятых на сябе на перамовах у Жэнэве. Вядома, ёсьць верагоднасьць таго, што жорсткія санкцыі выклічуць у расейцаў падвоенае жаданьне супрацьстаяць ім. Але, зь іншага боку, калі ім прыйдзецца расплачвацца за гэта адсутнасьцю эканамічнага росту і, патэнцыйна, рэцэсіяй, то расейскае кіраўніцтва, магчыма, вырашыць, што неабходна зьмяніць курс. Мы даўно гаворым пра тое, што ў аснове палітычнага даўгалецьця Ўладзіміра Пуціна ляжыць няпісанае пагадненьне паміж ім і расейцамі. Ён ім забясьпечвае эканамічную стабільнасьць і падвышэньне ўзроўню жыцьця — у абмен на пазбаўленьне іх часткі асабістых свабодаў. Калі ў выніку гэтага крызысу спадар Пуцін ня зможа выканаць свае няпісаныя абавязаньні, ці зьменяць расейцы стаўленьне да яго? Я ня ведаю. Але калі існуе вялікая верагоднасьць таго, што гэта адбудзецца, чаму б не паспрабаваць. У адваротным выпадку найгоршыя з часу заканчэньня халоднай вайны паводзіны застануцца беспакаранымі.

svaboda.org