Міжнародныя арганізацыі заклікаюць Беларусь забараніць прымусовую працу
Афіцыйны Мінск не да канца выконвае Канвенцыю Аб недапушчэнні прымусовай працы».
Фота https://twitter.com/ilo
Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) агучыў у Жэневе сваё заключэнне аб выкананні Беларуссю Канвенцыі «Аб недапушчэнні прымусовай працы».
Дакумент падрыхтаваны экспертамі камітэту з улікам абмеркавання «беларускага пытання», якое адбылося 1 чэрвеня.
З заключэння Камітэту вынікае, што МАП мае намер і надалей выкарыстоўваць свае кантрольныя механізмы для адсочвання сітуацыі з прымусовай працай у Беларусі.
Камітэт заклікаў беларускі урад працягваць супрацоўніцтва з МАП, каб дамагчыся поўнай забароны прымусовай працы, і запатрабаваў ад афіцыйнага Менску справаздачы аб прывядзенні заканадаўства і практыкі ў адпаведнасць з Канвенцыяй.
![head1125_21.jpg head1125_21.jpg](/img/v1/images/head1125_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)