Аўдронюс Ажубаліс падтрымаў патрабаванне аб адстаўцы Майры Моры

Экс-міністр замежных спраў Літвы мяркуе, што кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі павінна сысці ў адстаўку.



azubalis.jpg

Экс-міністр замежных спраў Літвы, дэпутат Сейма і намеснік старшыні камітэта літоўскага парламента па замежных справах Аўдронюс Ажубаліс падтрымаў патрабаванне кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы аб адстаўцы кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры ў сувязі з «вычэрпваннем крэдыту даверу».

I support the statement by the Swedish Ostgruppen: our head of the EU Delegation to Belarus M.Mora should resign. http://t.co/Y9k0r1nySD

— Audronius Ažubalis (@Azubalis) 8 мая 2015

Нагадаем, шведскія праваабаронцы мяркуюць, што дзейнасць кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры супярэчыць палітыцы ЕС.
«Замест таго, каб выразна выказаць афіцыйную лінію ЕС у падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, Майра Мора неаднаразова дзейнічала такім чынам, што гэта хутчэй служыла інтарэсам нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі. Таму яна вычарпала свой крэдыт даверу як прадстаўніца ЕС», - заявілі ў Östgruppen.
Праваабаронцы адзначаюць, што падчас праўлення Моры рэпутацыя Прадстаўніцтва ЕС у Менску значна пагоршылася сярод беларускіх дэмакратычных сіл. Арганізацыя заклікае ўрад Швецыі падняць гэтае пытанне ў ЕС.
charter97.org