Беларускія палітыкі падтрымалі прапанову аб адстаўцы Майры Моры
Прадстаўнікі большасці беларускіх палітычных партый падтрымліваюць ідэю адстаўкі кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры.
Пра гэта яны заявілі, адказваючы на пытанне Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі» падчас MediaBarCamp-2015, які праходзіць з 7 па 10 мая ў Літве. Пытанне аб стаўленні да
ініцыятывы кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы было адрасавана прадстаўнікам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
(БХД), кампаніі «Гавары праўду», беларускай партыі «Зялёныя» і БСДП (Грамада).
Як адзначыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, Майра Мора на сваёй пасадзе распачала шэраг дзеянняў, накіраваных на падтрымку беларускіх праўладных ініцыятыў. Пры гэтым шматлікім
грамадска-палітычным ініцыятывам у такой падтрымцы было адмоўлена. На думку Анатоля Лябедзькі, такая пазіцыя з'яўляецца, па меншай меры, дзіўнай, а таму асабіста ён падтрымлівае прапанову
Марцін Угла.
На просьбу мадэратара дыскусіі выказацца тым, хто не падтрымлівае ідэю шведскага праваабаронцы, слова ўзяў толькі адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. Ён
устрымаўся ад прамога адказу на пытанне, заявіўшы, што вырашаць, адпавядае або не займаемай пасадзе кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, павінны ў Еўрасаюзе.
Нагадаем, раней экс-міністр замежных спраў Літвы, дэпутат Сейма і намеснік старшыні камітэта літоўскага парламента па замежных справах Аўдронюс Ажубаліс падтрымаў патрабаванне кіраўніка шведскай
праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы аб адстаўцы кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры ў сувязі з «вычарпаннем крэдыту даверу».
charter97.org