Бацькі Рамана Пратасевіча папрасілі дапамогі ў Ангелы Мэркель
«Кожны новы дзень, не, кожная гадзіна каштуе жыцця невінаватым, у тым ліку дзецям», – цытуе DW словы бацькоў Рамана Пратасевіча з інтэрв'ю нямецкай газеце Bild, якое выйшла 12 чэрвеня.

Бацькі журналіста і былога рэдактара тэлеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча папрасілі канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель заступіцца за яго і іншых беларускіх палітвязняў. Гэтую просьбу яны выказалі ў інтэрвʼю нямецкай газеце Bild.
«Мы вельмі просім вас дапамагчы нам, каб усе невінаватыя выйшлі з турмаў на свабоду. Кожны новы дзень, не, кожная новая гадзіна каштуе жыцця невінаватым, у тым ліку дзецям», – сказалі яны.
Радыё Свабода