Беларусь не ўхваліла ваенную дактрыну «Саюзнае дзяржавы»

Беларусь з 2018 года не падпісвае абноўленую ваенную дактрыну так званай Саюзнай дзяржавы. Пацверджанне гэтага змяшчаецца ў аналітычным дакладзе «Расейска-беларускае супрацоўніцтва: час стратэгічных рашэнняў», падрыхтаваным Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў імя а. А. Грамыка і Інстытутам Еўропы РАН.
Фота: kremlin.ru

Фота: kremlin.ru

Адна з высноў, сфармуляваных у дакладзе, гучыць так:

«Сфера бяспекі адыгрывае велізарную ролю ў жыцці і развіцці Расеі і Беларусі. Расея гарантуе недатыкальнасць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Беларусь забяспечвае Расеі стратэгічную глыбіню на заходнім кірунку. Лічым вялікім недахопам у супрацоўніцтве дзвюх краін адсутнасць зацверджанай ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы. Заклікаем зацвердзіць дадзеную дактрыну ў найбліжэйшай будучыні».

Такім чынам, ваенная дактрына да гэтага часу не падпісаная.

Абноўленая ваенная дактрына павінна была быць адобрана 13 снежня 2018 года на пасяджэнні Рады Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце і перададзена для зацвярджэння ў Вышэйшы дзяржаўны савет СД. Аднак падпісанне дакумента было заблакавана беларускім бокам пасля ўльтыматуму прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева аб так званай «паглыбленай інтэграцыі». Расейскі чыноўнік фактычна прапанаваў скасаваць суверэнітэт Беларусі. Праз тыдзень, 19 снежня 2018 года, Уладзімір Пуцін у аднабаковым парадку ўхваліў ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: