visionofhumanity.org
Наогул жа, стаць больш мірнымі атрымалася ў большасці са 163 краін, улічаных у рэйтынгу. Таму "Глабальны індэкс міралюбнасці 2019" (Global Peace Index 2019) упершыню за пяць гадоў палепшыўся. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Інстытута эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace), які займаецца складаннем рэйтынгу.
visionofhumanity.org
Самай міралюбнай краінай у свеце застаецца Ісландыя. Паўночная краіна ўтрымлівае верхні радок рэйтынгу ўжо 11 гадоў. У пяцёрцы міралюбных — Новая Зеландыя, Партугалія, Аўстрыя і Данія.
А на апошнім, 163-м месцы, апынуўся Афганістан. Да таго тры гады запар самай ваяўнічай лічылася Сірыя, але сягоння яна займае перадапошні радок. Акрамя іх, у спіс найменш міралюбных краін патрапілі Паўднёвы Судан, Емен і Ірак.
Паводле
euroradio.fm