Беларуская Рада культуры прызная «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Беларуская Рада культуры прызнаная МУС "экстрэмісцкім фармаваннем"

img_2234_1_logo_1.jpg


МУС Беларусі прызнала Беларускую Раду культуры, а таксама яе сайт і сацсеткі "экстрэмісцкім фармаваннем", паведамляе «Еўр*радыё».
БРК узнікла ўвосень 2020 года з ініцыятывы вядомага менеджара культуры Сяргея Будкіна. Яе праца скіраваная на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, мастакоў і арт-менеджэраў), развіццё новых крэатыўных праектаў, аб’яднанне культурніцкай супольнасці і прамоцыю айчыннай культуры ў свеце.
Рада праводзіць міжнародныя кампаніі пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Каардынацыйнай Рады, а таксама іншых грамадскіх ініцыятыў і арганізацый.