“Беларуская хрысціянская дэмакратыя” не будзе ўдзельнічаць у выбарах

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя выступіла з заявай аб недапушчальнасці ўдзелу ў выбарах пры наяўнасці палітычных зняволеных.



c16882e007c5c7a773acd7c5e8869ab7.jpg

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя выступіла з заявай аб недапушчальнасці ўдзелу ў выбарах пры наяўнасці палітычных зняволеных.

“Беларуская хрысціянская дэмакратыя заяўляе пра сваю прынцыповую пазіцыю аб немагчымасці ўдзелу дэмакратычных сілаў у парламенцкіх выбарах пры наяўнасці палітвязняў у Рэспубліцы Беларусь і пры адсутнасці магчымасці кантролю за выбарамі. Мы лічым непрымальнымі ўсялякія спробы легалізаваць дзейсны рэжым праз вылучэнне кандыдатаў і прызначэнне узгодненых з рэжымам кандыдатур у "палатку".
 
Разам з тым еднасць дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адной з нашых мэтаў. Дэмакратычныя сілы ў 2012 годзе, нягледзячы на разыходжанні ў тактыцы, могуць разам:
 
А) вылучыць адзіныя патрабаванні да рэжыму (вызваленне палітвязняў, змяненне выбарчага заканадаўства, рэгістрацыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый);
Б) правесці масавае назіранне;
 
В) правесці Усебеларускі народны з'езд.
 
Розная тактыка у рамках кааліцыі — паказнік розных матываў і рознага статусу суб'ектаў (адныя зарэгістраваныя, іншыя — не, адныя левыя, іншыя правыя). Чыя тактыка акажацца найбольш паспяховай, пакажа кампанія.
 
Мы таксама заклікаем іншыя дэмакратычныя сілы да 25 сакавіка правесці найперш у рэгіёнах шырокае грамадскае абмеркаванне фармату ўдзелу апазіцыі ў выбарах з удзелам простых грамадзян, беларускіх актывістаў і незалежных СМІ.

Паводле прэс-службы БХД