Беларускі МЗС запатрабаваў у пасольстваў Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
— З прычыны адназначнай дэструктыўнай дзейнасці з боку названых краін ім прапанавана да 9 кастрычніка прывесці да парытэту з беларускімі замежнымі ўстановамі ў адпаведных краінах склад сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі.
Як патлумачыў Анатоль Глаз, у Літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай — замест 50 застанецца 18.
Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адзываюцца ў Мінск для кансультацый.
Амбасадарам Польшчы і Літвы ў Беларусі адпаведна прапанавана зрабіць тое ж самае.
Па словах Анатоля Глаза, гэты крок — і вымушаны звярнуцца да яго прыйшлося «выключна з прычыны асаблівай дэструктыўнай ролі, якую вырашыла на практыцы адыгрывае кіраўніцтва Польшчы і Літвы ў дачыненні да Беларусі».