Бел-чырвона-белы сцяг на плошчы Якуба Коласа
Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета ад Партыі БНФ Яўген Рыбакоў дэманструе, што ўдзельнічаць у мясцовых выбарах варта, прынамсі, па адной прычыне.

Бел-чырвона-белы сцяг выдаліць з плошчы Якуба Коласа ніхто не можа ўжо два дні. У панядзелак Яўгена Рыбакова спрабаваў затрымаць малодшы сяржант, але пасля званка галоўнаму ідэолалу гарсавета кандыдат у дэпутаты быў адпушчаны.


Яўген Рыбакоў — злева

Як расказаў «Салідарнасці» Яўген Рыбакоў, ён плануе стаяць ля Філармоніі і Камароўкі яшчэ тры дні.
— Здзіўляе, што некаторыя мінакі пытаюць, што за сцяг я трымаю. Старэйшае пакаленне ўжо забыла, што ён быў дзяржаўным сцягам, — адзначыў ён.