Беларусь і Арменія адкінулі выніковую дэкларацыю Усходняга партнёрства з-за фразы пра Крым

Беларусь і Арменія адмовіліся падпісаць выніковую заяву саміту Усходняга партнёрства, бо ў ёй была фраза аб «анэксіі» Крыма. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.



luka_i_sarhsian.jpg

Фраза пра «незаконную анэксію» паўвострава Расіяй змяшчалася ў першапачатковым тэксце дакумента. З-за пазіцыі Мінска і Ерэвана, паводле інфармацыі агенцтва, будзе выпрацавана кампрамісная заява, у якой пазіцыі Еўрасаюза і краін — удзельніц Усходняга партнёрства (Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія і Беларусь) будуць прадстаўленыя асобна.
У дакуменце, па звестках Reuters, будзе адзначана, што Еўрасаюз асуджае далучэнне Крыма да Расіі. У ім таксама будуць пазначаныя пазіцыі ўсіх шасці былых савецкіх рэспублік, выказаныя імі ў час галасавання ў ААН па рэзалюцыі, якая асуджае крымскі рэферэндум. Тады Арменія і Беларусь падтрымалі пазіцыю Расіі.
Чарнавы тэкст заявы будзе разгледжаны на саміце ў чацвер.
Саміт Усходняга партнёрства адбудзецца ў Рызе 21—22 мая. Чакалася, што падчас яго будзе прынята рашэнне аб бязвізавым рэжыме Украіны і Еўрасаюза.
lenta.ru